Гульня-падарожжа «Цi ведаеш ты сваю мову?»
21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы — свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе часткай свайго народу. Паводле гэтага ў Андранаўскай сельскай бiблiятэцы прайшла гульня-падарожжа «Цi ведаеш ты сваю мову?». Каб пашырыць веды, дзецi здзейснiлi экскурс i дазналiся аб узнiкненнi беларускай мовы, побыту народа. Цiкава прайшоў конкурс «Хуткi разум», падчас якога адказвалi на пытаннi па беларускай культуры i лiтаратуры. Таксама ўспомнiлi беларускi фальклор у гульнi «Збяры прыказку», дзе па пачатку фразы трэба ўспомнiць прыказку i працягнуць яе. Таксама адгадалi загадкi, конкурс «Перакладчыкi», «Словаведы». Дзецi паказалi якасныя веды па гiсторыi нашай краiны.
