Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Гульня-конкурс “Зямлі маей родная мова”

19 лютага з нагоды Міжнароднага Дня роднай мовы бібліятэкар разам з СДК правялі гульню-конкурс “Зямлі маей родная мова”. Вядучая Тамара Ражманава, прадставіла гасцей, потым зрабіла экскурс у гісторыю свята, правяла турнір знаўцаў беларускай мовы, які выявіў лепшых, хто з лёгкасцю разгадваў беларускія загадкі, складваў фразеалагізмы, помніў беларускія прыказкі і прымаўкі.
Гульня складалася з некалькіх прыпынкаў: першы прыпынак “Словаведы”, зачытывалісь словы і давалісь тры варыянты адказу, неабходна выбраць адзін правільны адказ. Другі прыпынак “Старонкі мінулага і сучаснага”, дзецям прапанавалі анкету з пытаннямі, трэба было на іх адказаць. Трэці прыпынак “Юныя паэты” прапанаваліся карткі, на якіх запісаны апошнія ў кожным радку словы – словы для рыфмы, неабходна было скласці невылічкі верш пра мову з дадзенай рыфмай. Апошні прыпынак “Адгадай мелодыю”, гучалі песні розных гадоў беларускіх выканаўцаў, трэба было назваць, хто выконвае гэту песню і як яна завецца. На прыканцы гульні бібліятэкар Тамара Баталежка, пазнаёміла усіх з кніжнай выставай “Родная мова – крыніца натхнення!

Belarusian BE Russian RU