Глінне
ГЛІННЕ
ГЛІННЕ – вёска ў Капачоўскім с/с, за 32 км на ПнЗ ад Мсціслава, 127 км ад Магілёва.
Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. У 1816 г. вёска ў Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 15 двароў, 111 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. в. Глінна, 19 двароў, 116 жыхароў. Побач былі аднайменны фальварак, 1 двор, 3 жыхары, частка жыхароў займалася валяльным, шавецкім і кравецкім промысламі. У 1909 г. вёска (19 двароў, 159 жыхароў) і фальварак (1 двор, 4 жыхары) у Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоны бранявік”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 43 гаспадаркі, меў 250 га ворыва, абслугоўваўся Курманаскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 23 гаспадаркі, 47 жыхароў, у складзе калгаса імя Леніна (цэнтр – в. Курманава), працаваў магазін. У 2007 г. ў СВК “Курманава”. Дзейнічаў магазін.
ЛІТАРАТУРА
- Глінне : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 30.
- Глінне : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 573.