Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Гістарычны экскурс “Праз кнігу — к дабру і ведам”

4 верасня Цэнтральная бібліятэка  запрасілалюдзей з інваліднасцю, якія наведваюць аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі Мсціслаўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на гістарычны экскурс “Праз кнігу — к дабру і ведам”. Тэма мерапрыемства — кнігадрукаванне на Беларусі, жыццё і духоўная спадчына Ефрасінні Полацкай, гісторыя і святкаванне Дня беларускага пісьменства, асветніцкая дзейнасць Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Сымона Буднага і інш. У ходзе экскурса, адказваючы на пытанні і атрымліваючы падказкі ад бібліятэкара, удзельнікі даведаліся пра невядомыя факты з гісторыі беларускага пісьменства, з жыцця і дзейнасці вядомых асветнікаў.

Belarusian BE Russian RU