Галкавічы
ГАЛКАВІЧЫ
ГАЛКАВІЧЫ – вёска ў Краснагорскім с/с, за 7 км на Пд ад Мсціслава, 102 км ад Магілёва.
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. У 1825 г. 16 двароў, уласнасць царквы. У 1834 г. аколіца ў Мсціслаўскім павеце, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1870 г. 380 дзес. зямлі. У 1909 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, у вёсцы 6 двароў, 41 жыхар, у акалотку 20 двароў, 123 жыхары, у фальварку 1 двор, 5 жыхароў, на хутары 1 двор, 4 жыхары. У 1919 г. адкрыта школа, якой у 1925 г. быў перададзены памешчацкі будынак у б. фальварку Галковічы. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1925 г. ў школе было 38, а ў 1926 г. – 72 вучні. У 1926 г. в. Галкавічы (яна ж Галкаўшчына), 56 двароў, 299 жыхароў. У 1928 г. пачаў працаваць торфазавод, а ў 1931 г. арганізаваны калгас “13 гадоў Кастрычніцкай рэвалюцыі”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 52 гаспадаркі, меў 463 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. У 1931 г. калгасу былі перададзены ўрочышчы Лібелы і Чарненшчына. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 17.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 26 гаспадарак, 49 жыхароў, у складзе калгаса імя Кірава (цэнтр-в. Лар’янава). У 2007 г. вёска далучана да СВК “Мазалаўскі”. Зараз у складзе калгаса ААТ “Мазалаўскае”.
На 01.01.2020 насельніцтва складае 4 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Алексеева, Г. Странички моего школьного детсва : [деревня Галковичи] / Галина Алексеева // Святло Кастрычніка. — 2018. — 21 сакавіка. — № 21. — С. 6.
- Галкавічы : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 29.
- Галкавічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 572 — 573.
- Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 272, 281, 436, 617.
У тэксце ёсць згадка пра в. Галкавічы.