Галерэя партрэтаў «Алесь Адамовіч: кнігі, напісаныя жыццём»
У Ходасоўскай сельскай бібліятэкі-філіяле адбылася галерэя партрэтаў «Алесь Адамовіч: кнігі, напісаныя жыццём». Бібліятэкары расказалі дзецям пра біяграфію і творчы шлях пісьменніка, які быў не толькі празаікам, і крытыкам, грамадскім дзеячом, а ў Вялікую Айчынную вайну – партызанам. Усё сваё жыццё аўтар пісаў праўду пра вайну: яго раманы, аповесці і кнігі заснаваныя на ўспамінах простых людзей. Падчас мерапрыемства пагаварылі з дзецьмі пра дакументальную кнігу «Я з вогненнай вёскі…» (сааўтары Я. Брыль і У. Калеснік). Потым ўдзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны, пазнаёміліся з кніжнай выставай.