Гадзіну роднай мовы «Слаўлю цябе, мая родная мова!»
21 лютага мы святкуем Міжнародны дзень роднай мовы. I таму з гэтай нагоды Цэнтральная бібліятэка запрасіла чытачоў — дзяцей на гадзіну роднай мовы «Слаўлю цябе, мая родная мова!». Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята. Прынялі ўдзел у гульне «Мова – крыніца ўсёй прыгажосці», дзе спаборнічалі выяўляючы, хто лепей ведае напеўную і мелагучную родную мову. Таксама для дзяцей была падрыхтавана цікавая кніжная выстава «Родная мова крыніца натхнення», на якой прадстаўлены кнігі беларускіх пісьменнікаў.
