Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Дзень пiсьменнiка «Жыве яго слова»

Да ўшанавання памяцi i з нагоды 130–годдзя з дня нараджэння пiсьменнiка – земляка, фалькларыста, публiцыста Максiма Гарэцкага Забалацкая сельская бiблiятэка-клуб запрасiла сваiх чытачоў на дзень пiсьменнiка ў бiблiятэку пад назвай «Жыве яго слова». Чытачы разам з бiблiятэкарам, Аленай Башыкоўскай, мелi магчымасць прайсцiся па сцежках жыцця Максiма Гарэцкага, распавесцi размову пра яго сям’ю, пра тых з кiм сустракаўся i сябраваў. А потым iм было прапанавана завочна адправiцца ў дом-музей пiсьменнiка ў Малую Багацькаўку. Пяру М. Гарэцкага належыць шэраг кнiг. I таму ў чытачоў бiблiятэкi была магчымасць пазнаёмiцца з творчай спадчынай пiсьменнiка, прадстаўленнай на кнiжнай выставе «Браму скарбаў сваю адчыняю».

Belarusian BE Russian RU