Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Дзень пісьменніка “Хроніка аднаго жыцця”

18 лютага дзень нараджэння пісьменніка – земляка Максіма Гарэцкага. З нагоды 130–годдзя пісьменніка, Падлужанская сельская бібліятэка прапанавала чытачам — дзецям дзень пісьменніка ў бібліятэцы на тэму: “Хроніка аднаго жыцця”. Бібліятэкар, Лазавенка Галіна Іванаўна, расказала прысутным аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка – юбіляра. Чытачы Падлужанскай бібліятэкі наведалі музей М. Гарэцкага з дапамогай падарожжа “У Малую Багацькаўку да Максіма Гарэцкага”, не пакідаючы памяшкання бібліятэкі, з дапамогай камп’ютэра. Музей быў адчынены ў 1993 годзе, у бацькоўскай хаце пісьменніка. У заключэнне дзеці прынялі ўдзел ў віктарыне “Вялікі чалавек з Малой Багацькаўкі”. У бібліятэцы была аформлена выстава “Яны праслаўляюць зямлю нашу сваім таленавітым пяром”.

Belarusian BE Russian RU