Дзень маўлення на беларускай мове «У роднай мовы — роднае карэнне»
Хадасоўская сельская бiблiятэка да Міжнароднага дня роднай мовы правяла Дзень маўлення на беларускай мове «У роднай мовы — роднае карэнне», падчас якога кожны вучань мог паўдзельнічаць у разгадванні беларускага філворда, рэбуса, анаграмы, выказаўшы тым самым сваю любоў і павагу прыгожай і мілагучнай, роднай і старажытнай мове бацькоў.
