Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Дудчыцы

ДУДЧЫЦЫ

 

ДУДЧЫЦЫ – вёска ў Сялецкім с/с, за 13 км ад Мсціслава, 108 км ад Магілёва, 25 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў на лініі Орша-Сураж.

У 1846 г. веска (10 зямельных участкаў) у складзе казённага маёнтка Шараева – Лар’янаўскае Мсціслаўскага павета. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерніі, 17 двароў, 122 жыхары. У 1909 г. 20 двароў, 151 жыхар. З 17.7.1924 ў складзе БССР. Адкрылася працоўная школа 1-й ступені. З 20.08.1924 г. да 26.9.1963 цэнтр сельсавета. У 1926 г. 37 двароў, 232 жыхары. У 1929 г. арганізаваны калгас “Новы рассвет”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 35 гаспадарак, меў 272 га раллі, абслогоўваўся Мсціслаўскай МТС. Дзейнічала кузня. З 20.02.938 г. ў Магілёўскай вобласці. У 1940 г. 40 двароў, 2015 жыхароў. У ВАВ з 17.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў верасні 1943 г. спалілі 39 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 27 гаспадарак, 56 жыхароў, у складзе калгаса імя Чапаева (цэнтр Сялец), дзейнічала стайня. З 2007 г. ў СВК імя Чапаева. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПнЗ на ПнУ. Забудаваны пераважна двухбакова, шчыльна, традыцыйна індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Зараз ААТ “Сож-Агра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 10 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Дудчыцы : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 35.
  2. Дудчыцы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 575.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 267, 272, 281, 622.

У тэксце ёсць згадка пра в. Дудчыцы.

 

Belarusian BE Russian RU