Дуброўка
ДУБРОЎКА
ДУБРОЎКА – былая вёска ў Мушынскім с/с, за 25 км на Пд ад Мсціслава, 100 км ад Магілёва.
У 1834 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 3 двары, 10 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1852 г. ў складзе маёнтка Значова. Памешчык меў тут у 1873 г. 515 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 4 двары, 28 жыхароў. У 1910 г. адкрыта царк.-прыходская школа. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. вёскі Дуброўка (10 двароў, 51 жыхар), Дуброўка 1 (7 двароў, 47 жыхароў) і Дуброўка 2 (8 двароў, 49 жыхароў). У 1931 г. арганізаваны калгас “1 Мая”, які абслугоўвала Мсціслаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 17 двароў, 41 жыхар, да вёскі далучаны пас. Зялёны Дуб. У Вял. Айч. вайну з 15.07.1941 г. да 03.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. спалілі 15 двароў, загубілі 4 жыхароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 3 гаспадаркі, 4 жыхары, у складзе саўгаса “Перамога” (цэнтр – в. Мушына).
ЛІТАРАТУРА
- Дуброўка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 35.
- Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 267, 272, 281.
У тэксце ёсць згадка пра в. Дуброўка.