Дубейкава
ДУБЕЙКАВА
ДУБЕЙКАВА – вёска ў Мушынскім с/с, за 10 км на ПдЗ ад Мсціслава, 96 км ад Магілёва.
У цэнтры вёскі знаходзіцца курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі, які сведчыць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 19 ст. Паводле перапісу 1897 г. аколіца ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 11 двароў, 98 жыхароў. У 1909 г. 11 двароў, 57 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў БССР. У 1926 г. 12 двароў, 77 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны саўгас “Перамога”. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 18 двароў, 54 жыхары. У Вял. Айч. вайну з 15.07.1941 г. да 3.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. спалілі 16 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 20 гаспадарак, 56 жыхароў, у складзе саўгаса “Перамога” (цэнтр – в. Мушына). У 2007 г. ў СВК “Мушына”.
На 01.01.2020 насельніцтва складае 16 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Денисенкова, Н. Весенний праздник в Дубейково : [прошел День деревни в Дубейково] / Нелли Денисенкова // Святло Кастрычніка. — 2020. — 28 сакавіка. — № 24. — С. 3.
- Дубейкава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 34 — 35.
- Дубейкава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 575.
- Дубейкава, курганы могільнік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — С. 312.
- Дубейкава, Мушнскі с/с. Курганны могільнік. У цэнтр вёскі, каля калгаснай фермы і на прсядзібных участках // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — 408 с. іл.
- Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 49, 272, 281.
У тэксце ёсць згадка пра в. Дубейкава.