Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Чорная сасна

ЧОРНАЯ САСНА

 

ЧОРНАЯ САСНА – па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку 19 ст.. У 1816 г. вёска ў Чэрыкаўскім павеце, 13 двароў, 87 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 16 двароў, 105 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася калёсным промыслам. Паводле перапісу 1897 г. ў Беліцкай вобласці Чэрыкаўскага павета, 24 двары, 153 жыхары. У 1909 г. 40 двароў, 166 жыхароў. У 1910 г. адкрыта школа. З 17.07.1924 ў складзе БССР. У 1931 арганізаваны калгас “Чырвоная зорка”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 36 гаспадарак, меў 282 га ворава, абслугоўваўся Ходасаўскім МТС імя Тэльмана. З 20.02.1938 ў Магілёўскай вобласці. З 20.07.1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашыскімі захопнікамі. У 1990 г. 11 гаспадарак, 18 жыхароў, у складзе саўгаса “Забалацце” (цэнтр Забалацце), працаваў магазін. У 2007 г. вёска ў складзе УКСП “саўгас “Забалацце”. Зараз ААТ “Забалацце-Аграстандарт”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 1 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Чорная сасна : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 93.

 

 

Belarusian BE Russian RU