Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Чарнілава

ЧАРНІЛАВА

 

ЧАРНІЛАВА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 12 км на ПнЗ ад Мсціслава, 107 км ад Магілёва, 31 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша Сураж.

За 2 км на З ад вёскі знаходзіцца стараж. курган, які сведчыць аб засяленні месц у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 1660 г. ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У час вайны Рассіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. Памешчык меў тут у 1879 г. 198 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 16 двароў, 72 жыхары. Побач быў аднайменны фальварак, 1 двор, 3 жыхары. У 1909 г. ў сяле 19 двароў, 73 жыхары, у фальварку 1 двор, 7 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Будзённага, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 25 гаспадарак, меў 184 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС імя Кірава. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 57 гаспадарак, 136 жыхароў, у складзе Мсціслаўскага коннага з-да №120 (цэнтр – в. Лютня). Працавалі клуб, магазін. У 2007 г. вёска ў РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 25 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Вёска Чарнілава, Лютнянскі с/с. Курган (археал.), за 2 км на захад ад вёскі // Збор помнікаў. — 1777. — С. 320.
  2. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 51, 267, 273, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Чарнілава.

  1. Чарнілава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 93.
  2. Чарнілава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 93.
  3. Чарнілава, курган // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — С. 320.
Belarusian BE Russian RU