Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Чарнавусы

ЧАРНАВУСЫ

 

ЧАРНАВУСЫ – вёска ў Ракшынскім с/с, 28 км ад Мсціслава, 80 км да Магілёва.

У 1897 г. вёска ў Шамаўскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні, 19 двароў, 126 жыхароў. Побач былі аднайменныя фальварак (1 двор, 17 жыхароў), і хутар (1 двор, 4 жыхары). У 1909 г. ў вёсцы 20 двароў, 148 жыхароў, у фальварку 2 двары, 11 жыхароў. У 1910 г. адкрыта школа граматы. У 1921 г. адкрыта школа, у якой у 1927 г. было 76 вучняў, працаваў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1930 г. арганізаваны калгас “Прамень Кастрычніка”, які абслугоўвала Курманаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 11.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1976 г. далучаны вёска Казіно, Цімошкава. У 1990 г. 77 гаспадарак, 150 жыхароў, у складзе калгаса імя Свярдлова (цэнтр – в. Ракшыно). Працавалі клуб, бібліятэка, магазін. У 2007 г. вёска ў СВК “Сцяг працы”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 5 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 273, 282.

У тэксце ёсць згадка пра в. Чарнавусы.

  1. Чарнавусы : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 92.
  2. Чарнавусы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 602.

 

Belarusian BE Russian RU