Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Чапуркіна

ЧАПУРКІНА

 

ЧАПУРКІНА – былая вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 19 км ад Мсціслава, 114 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. Памешчык меў тут у 1838 г. 150 дзес. зямлі. У 1850 г. фальварак, 4 двары, 6 жыхароў. У 1909 г. фальварак у Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 10 двароў, 66 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “1 Мая”, які абслугоўвала Курманаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 1 гаспадарка, 2 жыхары, у складзе калгаса “Ленінскі шлях” (цэнтр – в. Мілейкава).

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Чапуркіна : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 92.
Belarusian BE Russian RU