Быстрыца
БЫСТРЫЦА
БЫСТРЫЦА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 18 км на З ад Мсціслава, 80 км ад Магілёва.
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1816 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 4 двары, 21 жыхар, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1864 г. 573 дзес. зямлі і карчму. У 1909 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 12 двароў, 87 жыхароў. У 1921 г. створана меліярацыйнае т-ва. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоны Кастрычнік”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 38 гаспадарак, меў 275 га ворыва і кузню па рамонце с.-г. інвентару, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. да вёскі далучаны пас. Гарадок. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 51 гаспадарка, 93 жыхары, у складзе племсаўгаса “Пісараўшчына” (цэнтр – в. Капачы). У 2007 г. далучана да РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.
Насельніцтва на 01.01.2020 складае 18 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Быстрыца : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 24.
- Быстрыца : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 569.
- Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 281.
У тэксце ёсць згадка пра в. Быстрыца.