Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Бязводзічы

БЯЗВОДЗІЧЫ

 

БЯЗВОДЗІЧЫ – вёска ў Ходасаўскім с/с, за 24 км на ПдЗ ад Мсціслава, 82 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 17 ст. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. спустошана. У 1737 г. сяло ў Мсціслаўскай правінцыі, дзейнічала драўляная царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1781 г. маёнтак у Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1812 г. пабудавана новая драўляная царква. У 1834 г. 55 жыхароў, царк. ўласнасць. У 1848 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 32 двары. У 1889 г. адкрыта царк.-прыходская школа. Паводле перапісу 1897 г. 37 двароў, 205 жыхароў, 2 разы ў год (29 чэрв., 14 вер.) праводзіліся кірмашы. У 1909 г. Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 95 двароў, 502 жыхары. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. было 76 вучняў. У 1926 г. 50 двароў, 286 жыхароў. У лютым 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоны дзень”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 85 гаспадарак, меў 1098 га ворыва. У 1932 г. абсталявана кінаўстаноўка. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захонікамі. У 1990 г. 21 гаспадарка, 97 жыхароў, у складзе племсаўгаса імя Тэльмана (цэнтр – в. Ходасы), працаваў магазін. У 2007 г. далучана да ААТ “Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб”.

Насельніцтва на 01.01.2020 складае 5 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Бязводзічы : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 24.
  2. Бязводзічы : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 569 — 570.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 267, 272, 281, 436.

У тэксце ёсць згадка пра в. Бязводзічы.

Belarusian BE Russian RU