Бязгачава
БЯЗГАЧАВА
БЯЗГАЧАВА – вёска ў Капачоўскім с/с, за 14 км ад Мсціслава, 88 км ад Магілёва.
У 1768 г. маёнтак у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1850 г. вёска, 9 двароў, 61 жыхар. ўласнасць. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 16 двароў, 97 жыхароў. Побач былі 2 фальваркі (разам 7 жыхароў). У 1909 г. ў вёсцы 19 двароў, 123 жыхары, у фальварку 1 двор, 5 жыхароў, у маёнтку 1 двор, 2 жыхары. Дзейнічаў ветраны млын. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Адказ інтэрвентам” (потым імя Варашылава), які ў 1932 г. аб’ядноўваў 86 гаспадарак з вёсак Бязгачава, Кляшчы, Кулікова, Макараўка, меў 604 га ворыва, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС, дзейнічала кузня. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1976 г. далучана в. Ваўкаўцы. У 1990 г. 22 гаспадаркі, 37 жыхароў, у складзе племсаўгаса “Пісараўшчына” (цэнтр – в. Капачы), працаваў магазін. У 2007 г. вёска далучана да РУСП “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.
Насельніцтва на 01.01.2020 складае 6 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Бязгачава : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 24 — 25.
- Бязгачава : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 570.