Бялынец
БЯЛЫНЕЦ
БЯЛЫНЕЦ – вёска ў Хадасоўскім с/с, за 25 км на ПнЗ ад Мсціслава, 72 км ад Магілёва.
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1858 г. в. Бялінец, 118 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 24 двары, 113 жыхароў. У 1909 г. 26 двароў, 101 жыхар. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоны будаўнік”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 22 гаспадаркі, меў 137 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1976 г. далучаны вёскі Ходасы 2, Гарадок. У 1990 г. 83 гаспадаркі, 160 жыхароў, у складзе саўгаса імя Тэльмана (цэнтр – в. Ходасы). Працавалі пач. школа, магазін. У 2007 г. вёска далучана да ААТ “Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб”.
ЛІТАРАТУРА
- Бялынец : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 25.
- Бялынец : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 570.