Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Будзёнаўка

БУДЗЁНАЎКА

 

БУДЗЁНАЎКА (да 1941 г. Умыркі) – вёска ў Ракшынскім с/с, за 40 км на З ад Мсціслава, 69 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. в. Умыркі ў Чавускай акрузе Магілёўскай губ. У 1857 г. аколіца ў Чавускім павеце. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас “Актывіст”, які абслугоўвала Курманаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 11.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 9 гаспадарак, 3 жыхары, у складзе калгаса імя Свярдлова (цэнтр – в. Ракшыно). У 2007 г. далучана да СВК “Сцяг працы”.

Насельніцтва на 01.01.2020 складае 0 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Будзёнаўка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 22 — 23.
Belarusian BE Russian RU