Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Бібліятэка прыняла ў дар выдатныя кнігі ад пісьменніка, краязнаўца, педагога Уладзіміра Сцяпанавіча Кажамякі

Дарагія чытачы! Дзелімся выдатнай навіной. Бібліятэка прыняла ў дар выдатныя кнігі ад пісьменніка, краязнаўца, педагога Уладзіміра Сцяпанавіча Кажамякі.
Кажамяка Уладзімір Сцяпанавіч нарадзіўся ў 1939 годзе на Мсціслаўшчыне ў вёсцы Старожня, Слабодка, Слабада, а ў 1940 годзе была далучана да вёскі Сычоўка (Хадасоўскі сельсавет).
Спачатку хлопчык вучыўся ў пачатковай школе ў сваёй вёсцы, пасля скончыў Маляціцкую сярэднюю школу (Крычаўскі раён), працаваў у калгасе, вычыўся ў Магілёўскім ТВ №4 электраманцёраў (1958), працаваў некалькі месяцаў слесарам МТС у Ходасах, служыў у савецкім войску (1958-1961). Скончыў Беларускую сельгасакадэмію ў 1966 годзе (факультет біялогіі і асноў сельскагаспадарчай вытворчасці), пасля чаго працаваў настаўнікам Старасельскай сярэдняй школы на Мсціслаўшчыне (1967), выкладчыкам Гродзенскага сельгастэхнікума пас. Сапоцкін (1967-1970), загадчыкам заатэхнічнага аддзялення Ваўкавыскага саўгаса-тэхнікума (1970-1971), завучам і дырэктарам Ільянскага саўгаса–тэхнікума Вілейскім раёне (1971-1999).Знаходзячыся на пенсіі, быў настаўнікам дадатковай адукацыі Ільянскай сярэдняй школы і педагогам сацыяльным Ільянскага аграрнага каледжа.
З 1971 года жыве ў аграгарадку Ілья.
Беларускі пісьменнік, краязнавец, педагог. Аўтар кніг: “Ходзіць вёскамі сіняе лета”, “Не пакідаюць нас белыя лебедзі”, “Цяпер і мне ўспомніць можна“, ”Старожня і Сычоўка”, “Іля, Ілія, Ілья”, “Перазвоны гадоў хуткаплынных”, “Іду па вуліцы вясковай”, “Янка Бялькевіч і яго Краёвы слоўнік Усходняй Магілёўшчыны”, “Стырая ліпа кылы хаты”, “Дзесьці за лесам далёка-далёка”, “Мсціслаўскія мовазнаўцы і пісьменнікі”, “Тама, айдзе родныя мыя Старожня, кылы речкі з лугым тым”.
Выказваем вялікую падзяку і ўдзячнасць Уладзіміру Сцяпанавічу за падораныя бібліятэцы кнігі! Яны не толькі зоймуць годнае месца на кніжных паліцах, але і падораць радасць нашым чытачам. Шчыра дзякуем!

Belarusian BE Russian RU