Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Бескаўка

БЕСКАЎКА

 

БЕСКАЎКА – вёска ў Хадасоўскім с/с, за 32 км на ПдЗ ад Мсціслава, 64 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. сяло ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1811 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 12 двароў, 36 жыхароў мужчынскага полу, дзярж. ўласнасць. У 1858 г. ўласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Беліцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 8 двароў, 41 жыхар. У 1909 г. 16 двароў, 34 жыхары. З 17.07.1924 г. у складзе БССР. У студзені 1925 г. ў в. вёску пераведзена школа з в. Лыкінка, у якой у гэты час было 36 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоны колас”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 34 гаспадаркі, меў 274 га ворыва і кузню. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 20.07.1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захонікамі. На могілках брацкай магіле пахаваны 3 сав. воіны, якія загінулі ў 1943 г. У 1990 г. 43 гаспадаркі, 86 жыхароў, у складзе саўгаса “Забалацце” (цэнтр в. Забалацце). Працаваў магазін. У 2007 г. ва УКСП “Саўгас “Забалацце”.

Зараз ў складзе калгаса ААТ “Забалацце-Аграстандарт”.

Насельніцтва на 01.01.2020 складае 298 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Бескаўка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 21 — 22.
  2. Магілёўшчына :Назвы насел. пунктаў паводле легендаў і паданняў / Склад., запіс., апрац. А. М. Ненадаўца. — Мінск : Беларусь, 2002. — 416 с.: іл.

У тэксце згадка пра в. Бескаўка.

  1. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 262, 266, 272, 281.

У тэксце ёсць згадка пра в. Бескаўка.

Belarusian BE Russian RU