Беразуйкі
БЕРАЗУЙКІ
БЕРАЗУЙКІ – вёска ў Краснагорскім с/с, за 18 км на Пд ад Мсціслава, 113 км ад Магілёва.
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 16 ст. У 1582 г. сяло ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1777 г. в. Парзункі ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1834 г. 16 двароў, 87 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1858 г. 141 рэвізская душа. У 1880 г. 38 двароў, 277 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася сталярным промыслам. Паводле перапісу 1897 г. ў Маляціцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 64 двары, 501 жыхар. У пач. 20 ст. адкрыта школа (нар. вучылішча), у якой у 1907 г. навучаліся 51 хлопчык і 6 дзяўчынак. У 1909 г. 90 двароў, 708 жыхароў, вадзяны млын. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 124 двары, 706 жыхароў, у вясковай школе было 77 вучняў. У сак. 1931 г. арганізаваны калгас, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 91 гаспадарку, меў 573 га ворыва. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 17.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. На могілках пахаваны сав. воін, які загінуў у 1941 г. ў баі супраць гітлераўцаў. У 1990 г. 58 гаспадарак, 125 жыхароў, у складзе калгаса імя Чапаева (цэнтр – в. Сялец). Працавалі б-ка, магазін. У 2007 г. ў СВК імя Чапаева. Зараз ў складзе калгаса ААТ “Сож-Агра”.
Насельніцтва на 01.01.2020 складае 27 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Беразуйкі : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 20 — 21.
- Беразуйкі : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 568.
- Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 266, 272, 281.
У тэксце ёсць згадка пра в. Беразуйкі.