Белы Мох
БЕЛЫ МОХ
БЕЛЫ МОХ – вёска ў Падсолтаўскім с/с, 22 км ад Мсціслава, 117 км ад Магілёва.
У 1897 г. вёска ў Старасельскай воласці, Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні, 45 двароў, 332 жыхары. У 1909 г. 54 двары, 344 жыхары. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. 01.10.1925 г. адкрыта школа, у якой у 1926 г. было 44 вучні. У сакавіку 1931 г. арганізаваны калгас “Чырвоны барацьбіт”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 90 гаспадарак, меў 493 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. Дзейнічала кузня. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 г. 71 гаспадарка, 162 жыхары, у складзе калгаса “Савецкая Беларусь”(цэнтр – в. Падсолтава). У 2007 г. ў СВК “Савецкая Беларусь”. Есць магазін. Зараз у складзе калгаса ААТ “Натапа-агра”.
Насельніцтва на 01.01.2020 складае 49 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Белы Мох : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 19.
- Белы Мох : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 567.
- Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 281, 639.
У тэксце ёсць згадка пра в. Белы Мох.