Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Бель

БЕЛЬ

 

БЕЛЬ – вёска ў Падсолтаўскім с/с, 28 км ад Мсціслава, 123 км ад Магілёва.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 1622 г. як сяло ў складзе маёнтка Вялікія Горы Аршанскага павета, шляхецкая ўласнасць. У 1638 г. ў Мсціслаўскім ваяводстве. ВКЛ, у складзе маёнтка Беразетня, 29 гаспадарак. У 1701 г. дзяржава Бель у Мсціслаўскім ваяводстве, казённая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1816 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 22 двары, 77 жыхароў, уласнасць пемешчыка. У 1880 г. 41 двор, 241 жыхар. Частка вяскоўцаў займалася шавецкім, кравецкім і іншымі промысламі. 25.07.1881 г. жыхары аказалі супраціўленне ўладам пры правядзенні размежавання вясковай зямлі на карысць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. 53 двары, 372 жыхары, ветраны млын. У 1909 г. 60 двароў, 404 жыхары. З 1921 г. да 1959 г. ў Курманаўскім с/с. З 17.07.1924 г. ў БССР. 01.10.1926 г. адкрыта школа, у якой у той час было 46 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя М. Горкага, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 11 гаспадарак, меў 40 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскім МТС. У 1935 г. для школы пабудавана новае памяшканне. У 1936 г. запрацаваў калгасны клуб. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 14.07.1941 г. да 29.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 г. 62 гаспадаркі, 151 жыхар, у складзе калгаса імя Леніна (цэнтр – в. Курманава). Працавалі пачатковая школа, магазін. У 2007 г. ў СВК “Курманава”. Зараз у складзе калгаса ААТ “Натапа-Агра”.

Насельніцтва на 01.01.2020 складае 17 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Бель : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 19 — 20.
  2. Бель : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 567.
  3. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 48, 272, 281, 436, 620.

У тэксце ёсць згадка пра в. Бель.

 

Belarusian BE Russian RU