Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Аслянка

АСЛЯНКА

 

АСЛЯНКА – вёска ў Сапрынавіцкім сельсавеце, за 10 км ад Мсціслава, на р. Аслянка.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1654 г. с. Асланца аддадзена Мсціслаўскаму кармеліцкаму кляштару. У 1667 г. пабудаваны вадзяны млын, у 1737 г. – царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1785 г. ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскага намесніцтва, 31 двор, 150 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1867 г. заснавана сукнавальня, у 1910 г. адкрыта вінная крама. У 1885 г. – цэнтр воласці ў Мсціслаўскім павеце. Зямля належыла Пустынскаму манастыру. Мелася школа (народнае вучылішча), адкрытая не пазней 1884 г. У канцы 18 ст. ў цэнтры вёскі пабудавана драўляная царква, якая з’яўляецца помнікам народнага дойлітдства. Паводле перапісу 1897 г. 29 двароў, 185 жыхароў. Побач былі царкоўная сядзіба (2 двары, 14 жыхароў і сядзіба (1 двор, 10 жыхароў). У 1909 г. 39 двароў, 232 жыхара.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 1918 г. да 1964 г. ў Смаленскай вобласці РСФСР. Апрача школы ў 1924 г. працавалі бібліятэка, хата-чытальня, пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930 г. арганізаваны калгас, які з 1932 г. абслугоўвалася Хіславіцкая МТС. У Вялікаю Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На ўшанаванне памяці 48 землякоў, якія загінулі на фронце і ў партызанскай барацьбе, у 1969 г. ў вёске пастаўлены абеліск.

У 1976 г. далучана в. Шматаўка. У 1990 г. – 77 гаспадарак, 169 жыхароў, у складзе калгаса “Савецкая Расія” (цэнтр – в. Сапрынавічы). Працавалі 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельшарска-акушэрскі пункт, комплексна-прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддялення сувязі, магазін. У 2007 г. далучана да СВК “Кастрычнік”. Дзейнічае магазін, водаправод. Зараз знаходзіцца ў калгасе ААТ “Кастрычнік”.

Насельніцтва на 01.01.2020 складае 34 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Денисенкова, Н. Ослянка – на пограничьи веры и добра : [деревня Ослянка Сапрыновичского сельсовета] / Нелли Денисенкова // Святло Кастрычніка. — 2020. — 15 лютага. — № 12. — С. 4.
  2. Аслянка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 15.
  3. Аслянка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 565.
  4. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 266, 272, 281, 436, 630.

У тэксце ёсць згадка пра в. Аслянка.

Belarusian BE Russian RU