Агляд твораў Алеся Якімовіча
У Курманаўскай бібліятэцы–клуб да 120-годдзя Алеся Якімовіча прайшоў агляд яго твораў. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка. Увазе дзяцей былі прадстаўлены такія кнігі А. Якімовіча, як “Залатая Дзіда”, “Рыжык”, “Казкі-падказкі”, “Каб мама ўсміхалася” і іншыя. Дзеці пазнаёміліся з галоўнымі героямі кнігі “Залатая дзіда”і іх незвычайнымі і фантастычнымі прыгодамі ў Лацінскай Амерыцы. У аповесці “Выпрабаванне”, аўтар расказвае аб старажытнай Беларусі. Вострасюжэтныя, дэтэктыўныя апавяданні “Пажар“ і “Лімонка” раскрываюць асабліваці светапогляду сучасных падлеткаў. На прыканцы агляду дзеці па – новаму адкрылі для сябе творы А. Якімовіча і выказалі жаданне самастойна пачытаць іх.