Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Кнiжная выстава «Песняры зямлi Беларускай»

Янка Купала i Якуб Колас – незабыўныя песняры беларускага народа. Без iх твораў нельга ўявiць беларускую лiтаратуру. Яны стварылi сапраўдныя шэдэўры. З нагоды 140 – годдзя з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа у Забалацкай сельскай бiблiятэцы – клубе дзейнiчае кнiжная выстава «Песняры зямлi Беларускай». На выставе прадстаўлена шматгранная спадчына славутых мастакоў слова: зборы твораў, выбраныя творы, асобныя выданні, электронныя дакументы, а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці. Карыстальнiкi бiблiятэкi з задавальненнем знаёмяцца з творамi пiсьменнiкаў. Чытаюць ўрыўкі з вершаў “Жняя”, “Лета”, «Дзяўчынка i вянок» i iншае. Колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці беларускага народа Янка Купала і Якуб Колас.

Belarusian BE Russian RU