Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Выстава-прэзентацыя «Янка Купала і Якуб Колас: сімвал і гонар нацыі»

Напярэдадні святкавання юбілеяў Народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія адзначаюцца ў 2022 годзе, на абанеменце центральнай бібліятэкі, прадстаўлена выстава-прэзентацыя «Янка Купала і Якуб Колас: сімвал і гонар нацыі» (да 140-годдзя з дня нараджэння).
Творчасць Я. Купалы і Я. Коласа — адна з найярчэйшых старонак у гісторыі беларускай літаратуры. Народныя песняры стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнай літаратуры, узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню сталага мастацтва, і ў гэтым іх вялікая гістарычная заслуга.
На выставе прадстаўлена шматгранная спадчына славутых мастакоў слова: зборы твораў, выбраныя творы, асобныя выданні, а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці.

Belarusian BE Russian RU