Пірагова
ПІРАГОВА
ПІРАГОВА – вёска ў Мушынскім с/с, за 10 км на ПдЗ ад Мсціслава, 94 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша – Сураж.
Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. У 1510 г. сяло ў Мсціслаўскім княстве, шляхецкая ўласнасць. У 1684 г. ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, уласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1781 г. мелася царква. У 1825 г. ўласнасць царквы. У 1852 г. сяло ў складзе маёнтка Залачэва, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1868 г. 101 дзес. зямлі. У 1885 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 38 двароў, 216 жыхароў. У 1896 г. адкрыта земская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. Паводле перапісу 1897 г. 44 двары, 322 жыхары. Побач былі аднайменныя царк. сядзіба (2 двары, 10 жыхароў) і 2 фальваркі (2 двары 2 жыхары). У 1909 г. сяло, 31 двор, 187 жыхароў, і 2 фальваркі – 2 двары, 7 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 40 вучняў, мелася б-ка. У 1926 г. вёска (85 двароў, 439 жыхароў) была падзелена на дзве. У 1931 г. ў в. Вялікае Пірагова арганізаваны калгас “Ударная праца”, у 1932 г. аб’ядноўваў 45 гаспадарак, меў 374 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС імя Кірава. У в. Малое Пірагова быў створаны калгас імя Леніна, у 1932 г. 17 гаспадарак, 110 га зямлі, дзейнічала кузня. У канцы 1930-х г. Вялікае Пірагова і Малое Пірагова аб’ядналіся ў адну в. Пірагова. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 45 двароў, 141 жыхар. У Вял. Айч. вайну з 15.07.1941 г. да 3.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. спалілі 39 дамоў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 16 гаспадарак, 47 жыхароў, у складзе саўгаса “Перамога” (цэнтр – в. Мушына). У 2007 г. вёска ў СВК “Мушана”. Зараз ААТ “Мушана-Агра”.
На 01.01.2020 насельніцтва складае 26 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. – 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 272, 282, 437.
У тэксце ёсць згадка пра в. Пірагова.
- Пірагова : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 71 — 72.
- Пірагова : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 592.