Гістарычна-пазнавальны час «Беларуская жанчына Еўфрасіння Гарэцкая»
У сувязі з тым, што ў Беларусі праводзіцца Год беларускай жанчыны, а таксама ў рамках праекта «Кожная пятніца — роднае сваё» у Курманўскай СБКФ прайшоў гістарычна-пазнавальны час «Беларуская жанчына Еўфрасіння Гарэцкая». У час мерапрыемства прысутныя ў зале людзі пазнаёміліся з гісторыяй жыцця зямлячкі, маці вялікіх людзей Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх. Усім вядома, што самым дарагім на свеце чалавекам з’яўляецца маці. У кожную эпоху, ва ўсіх кутках свету, у самых розных народаў, маці была і застаецца сімвалам прыгажосці, працавітасці і жыццёвай мудрасці. Такой і была Еўфрасіння Гарэцкая, нягледзячы на ўсе цяжкасці і страты, якія выпалі на яе долю. Яна была не толькі маці, але і чалавекам, дзякуючы якому, да нас дайшло шмат народных беларускіх песень. Максім Гарэцкі разам з Мікалаем Аладавым і Аляксандрам Ягоравым у 1928 годзе скалі зборнік «Народныя песьні з мэлёдыямі», куды ўвайшло 318 песняў Еўфрасінні Міхайлаўны.