Літаратурная экспазiцыя “Чарадзейная краіна Васіля Віткі”
У рамках «Кожная пятнiца — роднае сваё!». Бібліятэкары Ходасоўскай сельскай бібліятэкі-фiлiяла з вучнямі 3-га класа ГУА “Ходасоўская сярэдняя школа” правяла літаратурную экспазiцыю “Чарадзейная краіна Васіля Віткі”. Пад час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, даведаліся, хто такі дзед Васіль, адкуль у яго вершы і казкі бяруцца. З дапамогай вершаў правялі ўрок матэматыкі, адгадвалі загадкі, вучылі скорагаворкі і лічылкі. Удзельнікі мерапрыемства замацавалі свае веды ў казачнай віктарыне.