Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Агульнабеларуская акцыя «Кожная пятніца — роднае свае»

Цэнтральная бібліятэка працягвае ўдзельнічаць у агульнабеларускай акцыі «Кожная пятніца — роднае свае». На гэтым тыдні бібліятэкары з вучнямі МГСК ўзгадалі паэму “Новая зямля” Якуба Коласа.
Паэма “Новая зямля” – класічны твор нацыянальнай літаратуры, у якім глыбока адлюстраваны сацыяльныя супярэчнасці беларускай вёскі канца 19 стагоддзя.
Твор распавядае пра жыццё вяскоўцаў, пра іх мары аб лепшай будучыні.
З першых і да апошніх радкоў паэма ўяўляе гімн працы хлебароба на зямлі. У ёй кожны радок прасякнуты адной думкай: зямля павінна належыць таму, хто на ёй працуе, і тады яна забяспечыць селяніну поўную волю, незалежнасць, дабрабыт, права на павагу.
“Новая зямля” – эпахальная з’ява не толькі ў гісторыі нацыянальнага ліра-эпасу, але і ў гісторыі духоўнай культуры беларускага народа.

Belarusian BE Russian RU