Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Кандратаўск

КАНДРАТАЎСК

 

КАНДРАТАЎСК – вёска ў Капачоўскім с/с, за 8 км ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва.

Каля вёскі, на равым беразе р. Віхра, захаваўся курганны могільнік (13 насыпаў), які сведчыць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці.

Па пісьмовых крыніцах з 1768 г. маёнтак у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1834 г. 2 двары, 16 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 21 двор, 189 жыхароў. Побач былі 2 аднайменныя фальваркі: у адным – 1 двор, 7 жыхароў, у другім – 1 двор, 11 жыхароў. У 1909 г. ў вёсцы 24 двары, 170 жыхароў, у фальварках Кандратаўск 1 – 1 двор, 9 жыхароў, Кандратаўск 2 – 1 двор, 7 жыхароў. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У пач. 1930-х г. арганізаваны калгас “Чырвоны араты”, які ў 1932 г. аб’ядноўваў 33 гаспадаркі, меў 318 га ворыва і кузню. Абслугоўвала калгас Мсціслаўская МТС. З 20.02.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.07.1941 г. да 28.09.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 44 гаспадаркі, 103 жыхары, у складзе Мсціслаўскага коннага з-да № 120 (цэнтр – в. Лютня). У 2007 г. вёска далучана да РУПС “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Віхра”.

На 01.01.2020 насельніцтва складае 22 чал.

 

ЛІТАРАТУРА

 

  1. Вёска Кандратаўск, Лютнянскі с/с. Курганы могільнік, на правым беразе р. Віхра // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Магілёўскай вобл. — Мінск. — 1986. — 408 с., іл.
  2. Кандратаўск : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 42.
  3. Кандратаўск : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 579.
  4. Кандратаўск, курган. могільнік // Збор помнікаў гісторыі і культур Беларусі. — Магілёўская вобласць. — Мінск. — 1986. — С. 313.
  5. Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 49.

У тэксце ёсць згадка пра в. Кандратаўск.

Belarusian BE Russian RU