Літаратурная гадзіна «Мову родную люблю, мову родную вучу!»
У межах праекта «Кожная пятніца — роднае сваё» бібліятэкар Разанцаўскай сельскай бібліятэкі-філіяла падрыхтавала літаратурную гадзіну «Мову родную люблю, мову родную вучу!».Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся на дзве каманды і выконвалі цікавыя заданні, тэсты, разгадвалі загадкі. За кожны правільны адказ каманда атрымлівала бал. Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі.