Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Экскурсія-пазнанне «Спадчына: люблю мой край, старонку гэту»

У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» Падлужанская сельская бібліятэка-філіял запрасіла дзяцей на экскурсію-пазнанне ў этнаграфічны куток «Спадчына: люблю мой край, старонку гэту». Бібліятэкар пазнаёміла наведвальнікаў з артэфактамі культуры беларускага народа, з рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку, адзеннем, прадметамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: даматканымі посцілкамі, вышыванымі сурвэткамі, ручнікамі, андаракамі, ганчарнымі вырабамі, якія сабраны ў жыхароў нашай мясцовасці. Вяртацца да старога ўкладу жыцця не трэба, але знаць як жылі нашы дзяды і прадзеды неабходна.

Belarusian BE Russian RU