Кнiжная вандроўка «Беларуская мова: вольная, пявучая»
Да Мiжнароднага дня роднай мовы бiблiятэкар Капачоўскай сельскай бiблiятэкi-фiлiяла запрасiла юных чытачоў разам зрабiць кнiжную вандроўку «Беларуская мова: вольная, пявучая». На прыкладзе лiтаратурных твораў бiблiятэкар паказала дзецям, што беларуская мова-чыстая, шчырая, непаўторная. Кнiгi, якiя спадабалiся, яны змаглi ўзяць дадому i атрымаць асалоду ад чытання на роднай мове.
