Кніжная выстава «Родная мова — крыніца натхнення!»
У свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага чалавека ёсць свая родная мова на якой ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. У рамках правядзення Дня роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага ва ўсім свеце, у чытальнай зале для наведвальнікаў бібліятэкі была арганізавана тэматычная кніжная выстава «Родная мова — крыніца натхнення!».
На кніжнай выставе прадстаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў, а таксама энцыклапедычныя выданні па гісторыі беларускага кнігадрукарства, біяграфіямі беларускіх асветнікаў, паэтаў і іншых дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі. Амаль усе кнігі, прадстаўленыя на выставе, выданыя на беларускай мове, ілюстраваны, а галоўнае – даступныя кожнаму, хто наведаецца ў бібліятэку.