Гульня-анаграмма «Таямнiцы роднай мовы»
19 лютага Андранаўская сельская бiблiятэка-фiлiял сумесна з Андранаўскiм СДК-фiлiял да Мiжнароднага дня роднай мовы правялi гульню-анаграмму «Таямнiцы роднай мовы», падчас якой кожны наведвальнiк мог паўдзельнiчаць у разгадваннi беларускага фiлворда, рэбуса, анаграммы, выказваўшы тым самым сваю любоў i павагу да прыгожай i мiлагучнай, роднай i старажытнай мове бацькоў. Вучням, якiя вырашылi пашырыць свой cлоўнiкавы запас, даведацца пра нешта новае i ўспомнiць даўно атрыманыя веды па беларускай мове, вядучыя прапанавалi прыняць удзел у слоўнiкавым лабiрынце. Не абыйшлося без цiкавых тэматычных загадак. Так сама былi прапанаваны беларускiя прымаўкi i прыказкi. У дапамогу была прадстаўлена бiблiятэчная выстава «Роднай мовы гук чароўны». Мерапрыемства прайшло з карысцю — дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырылi слоўнiкавы запас i паказала разнастайнасць i багацце роднай мовы.
