Цэнтральная бібліятэка далучылася да рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё»
У Беларусі стартаваў рэспубліканскі праект «Кожная пятніца – роднае, сваё». Гэта больш, чым проста ідэя – гэта выбар кожнага з нас, які ўмацоўвае нашу краіну і культуру. Цэнтральная бібліятэка таксама далучылася да праекта. Юбілярамі ў свеце літаратуры могуць быць не толькі вядомыя паэты і пісьменнікі, але і кнігі. Творы, створаныя шмат гадоў таму, застаюцца актуальнымі і па гэты дзень, не губляючы сваёй папулярнасці сярод чытачоў. Гэты тыдзень мы адкрываем кнігай нашага земляка – Максіма Гарэцкага “Ціхая плынь”. Селета ей спаўняецца 100 год. Максім Гарэцкі класік беларускай літаратуры, адзін з пачынальнікаў сучаснай беларускай прозы, крытык, літаратуразнаўца, лексікограф, мастак арыгінальнага, самабытнага таленту, вядомага прадстаўніка беларускай думкі.
Максім Гарэцкі ўнёс каштоўны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры беларускага народа.