Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Выдатныя кнігі падарыла бібліятэкі Бунта Тамара Пятроўна

Кніга-найлепшы падарунак, а для бібліятэкі-асабліва. І калі кніга падорана самім аўтарам з імянным аўтографам, то гэты падарунак – неацэнны. Выдатныя кнігі для дзяцей “Сад з матылькамі”, “Далонькі з пушынкамі” дзіцячай бібліятэкі з аўтографамі падарыла Бунта Тамара Пятроўна.
Бунта Тамара Пятроўна нарадзілася 21 красавіка 1959 годзе ў г.Маладзечне. Вучылася ў маладзечанскай школе № 3, затым на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1980—1994 гадах жыла разам з мужам-вайскоўцам за межамі Беларусі, працавала на розных пасадах у вайсковых установах і часцях, дзе праходзіла служба яе мужа. Пасля вяртання ў 1994 годзе на радзіму ў Беларусь працавала карэспандэнтам газеты «Во славу Родины». У 2003—2014 гадах была галоўным рэдактарам часопіса «Алеся». Піша апавяданні, казкі, аповесці на беларускай мове. Публікавала свае творы ў беларускіх выданнях: «Бярозка», «Вясёлка», «Вожык», «Звязда», «ЛіМ», «Маладосць», «Настаўніцкая газета», «Полымя», «Сям’я», а таксама ў некаторых газетах і часопісах Расіі, калектыўных зборніках: «Ева ў пошуках Адама», «Калі цвіла чаромха».
У красавіку—маі 2024 года ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі адбылася выстава «Тамара Пятроўна Бунта» ў рамках выставачнага праекта «Ганарымся нашымі землякамі».Аўтар кніг апавяданняў для дзяцей — «Белое облачко», «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка», «Чароўны кошык», «Сад з матылькамі», «Далонькі з пушынкамі».Тамара Бунта — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Беларускага саюза жанчын.
Галоўнае багацце бібліятэкі-гэта кнігі, а адной з крыніц папаўнення кніжнага фонду з’яўляецца дарэнне. Кнігі, падораныя Тамарай Бунта, абавязкова знойдуць свайго чытача.

Belarusian BE Russian RU