Кніжная выстава — знаёмства «Васiль Быкаў — майстар ваеннай прозы»
Мы ўсе ведаем Васіля Быкава, як пісьменніка, які паказваў чытачам праз свае творы штодзённую трагічнасць вайны. Вайны не медальнай і гераічнай, а вайны, якую бачыў звычайны чалавек на ўласныя вочы.
Яго гісторыя жыцця, літаратурная і мастацкая спадчына – каштоўная частка гонару беларускай нацыі.
У гонар юбілейнай даты славутага пісьменніка Васіля Быкава ў Хадасоўскай сельскай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава — знаёмства «Васiль Быкаў — майстар ваеннай прозы», на якой прадстаўлены творы, якія ўвайшлі ў гісторыю сусветнай літаратуры.
