Барысаўка
БАРЫСАЎКА
БАРЫСАЎКА – вёска ў Мушынскім сельсавеце, за 15 км ад Мсціслава.
У 1909 г. вёска ў Хатовіжскай воласці Клімавіцкага павета, 34 двары, 253 жыхары. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. ўвайшла ў склад саўгаса “Перамога”. З 20.02.1938 г. ўвайшла ў склад Магілёўскай вобласці. У 1940 г. далучана вёска Данілаўка. У Вялікую Айчынную вайну з 15.07.1941 г. да 03.10.1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 г. 44 гаспадаркі, 109 жыхароў, у складзе саўгаса “Перамога” (цэнтр-в. Мушына). З 2007 г. ў СВК “Мушына”. Ёсць магазін. Зараз ААТ “Мушына-Агра”.
Насельніцтва на 01.01.2020 складае 66 чал.
ЛІТАРАТУРА
- Барысаўка : [вёска ў Мсціслаўскім раёне] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору : Т. 7 : . — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004 — Магілёўская вобласць, кн. 3 / рэдкалегія : Т. У. Бялова [і інш.] ; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — С. 17.
- Барысаўка : [вёска] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Мсціслаўскага раёна. — Мінск : Полымя, 1999. — С. 565.
- Мяцельскі, А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХII–ХVIII cтст. / А. А. Мяцельскі. — 2-е выданне, выпраўленае. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — С. 266, 272, 281.
У тэксце ёсць згадка пра в. Барысаўка.