Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Дзень беларускага пісьменства. Бялынічы-2020

Дзень беларускага пісьменства. Бялынічы-2020

 

Паважаныя калегі!

 

Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне – Дзень беларускага пісьменства. Традыцыйна фестываль кнігі праводзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.

Сталіцамі Дня беларускага пісьменства ў розныя гады былі Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мір, Камянец, Паставы, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім.

На Магілёўшчыне, якая ўнесла вялікі ўклад у станаўленне і развіццё кнігадрукавання, Дзень беларускага пісьменства праходзіў тройчы. У 2001 г. свята прымаў Мсціслаў, у 2007 – Шклоў, у 2013 – Быхаў. У чацвёрты раз свята кнігі і слова пройдзе ў 2020 г. у старажытным «горадзе белых начэй» – Бялынічах.

Здейсніце віртуальнае падарожжа ў гісторыю нашай краіны і мінулае беларускай кнігі з дапамогай праекта «Дзень беларускага пісьменства. Бялынічы-2020» і даведайцеся, чым гарады-сталіцы свята ўзбагацілі нацыянальную літаратуру і культуру, і якую эстафету яны перадаюць Бялынічам.

 

Рэкамендуем усім бібліятэчным сеткам размясціць на сваіх сайтах банер з спасылкай на віртуальны праект«Дзень беларускага пісьменства. Бялынічы-2020»

 

Банеры (на выбар): гл. укладзены файл у ліст.

 

Спасылка на віртуальны праект:

https://library-mogilev.wixsite.com/writing-day

Belarusian BE Russian RU