Skip to content Skip to main navigation Skip to footer

Пазнавальна-музычнае мерапрыемства «Родная песня»

У Лютнянскай сельскай бібліятэцы-клубе-філіяле 6 лютага адбылося пазнавальна-музычнае мерапрыемства «Родная песня», прысвечанае беларускім народным і сучасным музычным традыцыям. Мэта сустрэчы — далучэнне ўдзельнікаў да культурнай спадчыны, пашырэнне ведаў пра беларускую песенную творчасць і фарміраванне цікавасці да нацыянальнай музыкі.
Падчас мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення беларускіх народных песень, асаблівасцямі іх выканання і рэгіянальнымі традыцыямі. Гучалі фрагменты вядомых мелодый, якія выклікалі ў ўдзельнікаў цёплыя ўспаміны і жывую зацікаўленасць. Асобная ўвага была нададзена мясцовым песенным традыцыям і ролі песні ў жыцці беларусаў.
Для стварэння інтэрактыўнай атмасферы была праведзена гульня “Угадай песню па мелодыі”, у якой удзельнікі актыўна прымалі ўдзел. Жадаючыя паспрабавалі сябе ў выкананні простых народных прыпевак і вядомых радкоў беларускіх песень. Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай абстаноўцы і стала сапраўдным святам роднай музыкі.
Мерапрыемства “Родная песня” спрыяла папулярызацыі беларускай культуры, умацаванню цікавасці да нацыянальных традыцый і аб’яднанню ўдзельнікаў вакол духоўных каштоўнасцей роднага краю.

Belarusian BE Russian RU